Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Красавік 2025 11:25

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце прайшла XV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя-конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнтаў ВНУ "Ад Альфа да Амегі…"

З 4 па 5 красавіка на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася XV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя-конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнтаў ВНУ "Ад Альфа да Амегі…".

Гэта падзея сабрала таленавітых маладых вучоных, якія прадставілі свае работы ў чатырох секцыях: "Алгебра, геаметрыя і матэматычны аналіз", "Прыкладная матэматыка", "Камп'ютарныя навукі і праграмаванне" і "Робататэхніка і штучны інтэлект". На канферэнцыі было прадстаўлена больш за 100 навуковых прац. Кожны з удзельнікаў прадэманстраваў высокі ўзровень падрыхтоўкі і арыгінальнасць ідэй.

Па выніках конкурсу ўдзельнікам будуць уручаны дыпломы, а таксама будзе падрыхтаваны і дэпанаваны зборнік матэрыялаў канферэнцыі.