Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Красавік 2025 09:43

Практыка-арыентаваны семінар «Здаровы я – здаровая краіна!» прайшоў на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 191723 красавіка на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў практыка-арыентаваны семінар пад назвай «Здаровы я – здаровая краіна!». Мерапрыемства было арганізавана першаснай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» і факультэтам эканомікі і кіравання, які аб'яднаў студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў для абмеркавання актуальных пытанняў фарміравання здаровага ладу жыцця.

Сярод запрошаных спікераў – эксперты ў галіне аховы здароўя: загадчык паліклінікі Гродзенскага абласнога перынатальнага цэнтра, урач акушэр-гінеколаг Алена Добрук, урач-тэрапеўт 2 катэгорыі здраўпункта універсітэта Марыя Жывушка, а таксама студэнты-валанцёры Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. Мадэратарам семінара выступіла дэкан факультэта эканомікі і кіравання і старшыня першаснай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы ГА «БСЖ» Марына Карпіцкая.

Падчас адкрытага дыялогу ўдзельнікі абмеркавалі шырокі спектр тэм, якія датычацца здароўя і фарміравання асобы. Медыцынскія работнікі і студэнты-медыкі падзяліліся важнай інфармацыяй аб правілах аказання першай дапамогі, значэнні асабістай гігіены і ролі фізічнай актыўнасці ў жыцці чалавека.

Абмяркоўваючы розныя аспекты сямейных адносін і іх уплыў на дзяцей, удзельнікі семінара ўзнялі важныя пытанні, такія як залежнасць ад тэхналогій, актуальнасць партнёрскіх родаў і здароўе пры планаванні сям'і. Кожны прысутны змог знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, што зрабіла сустрэчу асабліва прадуктыўнай і змястоўнай.

У межах семінара сябры ГА «БСЖ» прадставілі інфармацыйныя ўлёткі, якія дапамогуць маладым людзям атрымаць дадатковыя веды пра здароўе і лад жыцця.

Адкрытыя дыялогі, ініцыяваныя першаснай арганізацыяй «БСЖ» ГрДУ імя Янкі Купалы, служаць важнай дыскусійнай пляцоўкай для абмеркавання вострых праблем і прадастаўлення экспертных меркаванняў. Здароўе грамадзян – гэта аснова моцнай і квітнеючай краіны, і такія мерапрыемствы адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні здаровага грамадства.