Мерапрыемства было арганізавана сумесна факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэтам мастацтваў і дызайну. Падзея стала выдатнай магчымасцю для студэнтаў прадэманстраваць музычныя здольнасці, праверыць веды пра песні, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і патрыятычнай тэматыкай.
Каманды спаборнічалі, адказваючы на цікавыя і займальныя пытанні, якія дазволілі дзецям прадэманстраваць веды і даведацца шмат новага аб музычнай спадчыне нашай краіны.
Віктарына «Мелодыі Перамогі» стала не толькі святам музыкі, але і магчымасцю для студэнтаў адчуць сувязь з гісторыяй і падтрымаць дух патрыятызму і павагі да подзвігу продкаў.