На сустрэчы прысутнічалі студэнты, якія будуць працаваць у летні перыяд у аздараўленчых лагерах. Мэта сустрэчы - прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
Міхаіл Калошыч звярнуў увагу на тое, што злачынствы супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх – гэта грамадска небяспечная з'ява. Шкода, прычыненая непаўналетняму ў выніку гвалтоўных злачынстваў, прыводзіць да адхіленняў у яго маральным і псіхафізічным развіцці, уяўляе пагрозу для яго будучыні.
Таксама ён адзначыў, што выяўленне злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх ускладняецца нежаданнем дарослых і саміх дзяцей гаварыць аб тым, што здарылася, каб не сапсаваць рэпутацыю непаўналетняму і сям'і, дзе ён выхоўваецца.
Падчас сустрэчы студэнты змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.