Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Верасень 2015 12:56

Лідскі каледж

lkЛідскі каледж

Сайт Лідскага каледжа

Адрас, тэлефон, e-mail

231300, г.Ліда, вул. Савецкая, 18

Тэл: +375 (154) 52-43-06

тэл./факс: +375 (154) 52-13-72

e-mail:lk@open.bylidtc@mail.ru

ДырэктарСямашка Андрэй Мікалаевіч

Лідскі каледж з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць больш за 50 гадоў. За многія гады існавання каледжа было падпрыхтавана звыш 25 тыс. спецыялістаў сярэдняга звяна.

Лідскі каледж сёння – лабараторыя творчасці і поспеху. Структура каледжа ўключае ў сябе пяць аддзяленняў:

-аўтамабільнае;

- гуманітарнае;

- будаўнічае;

- электронікі;

- завочнае.

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 10 спецыяльнасцях дзённай і завочнай форм навучання.

Дзённая форма навучання:

2-40 02 02 Электронныя вылічальныя сродкі;

2-38 01 31 Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў;

2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);

2-37 01 51-51 Аўтасервіс;

2-01 01 01 Дашкольная адукацыя;

2-01 02 01 Пачатковая адукацыя;

2-70 02 01-01 Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць).

У працэсе навучання ў каледжы ёсць магчымасць атрымання рабочай прафесіі з наступнай кваліфікацыяй:

электронныя вылічальныя сродкі (Кваліфікацыя: “Тэхнік-электронік” з кваліфікацыяй рабочага “Электрамеханік па рамонце і абслугоўванні падлікова-вылічальных машын” 4 разраду, “Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын) ” 6 разраду);

вытворчасць і  тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў (Кваліфікацыя: “Тэхнік-электрамеханік” з кваліфікацыяй рабочага “Слесар па кантрольна-вымяральных прыладах і аўтаматыцы” 3-4 разраду, “Электрамеханік па сродках аўтаматыкі і прыладах тэхналагічнага абсталявання” 3-4 разраду);

тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках) (Кваліфікацыя: “Тэхнік-механік” з кваліфікацыяй рабочага “Слесар па рамонце аўтамабіляў” 3 разраду, “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі В,С”);

аўтасервіс(Кваліфікацыя: “Аўтамеханік” 5 разраду з рабочай прафесіяй “Слесар па рамонце аўтамабіляў 3 разраду”);

прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дейнасць) (Кваліфікацыя: “Тэхнік-будаўнік” з кваліфікацыяй рабочага “Каменшчы”, “Штукатур”, “Маляр”, “Сталяр”, “Цясляр” – 3-4 разраду);

дашкольная адукацыя (Кваліфікацыя: “Выхавацель дашкольнай адукацыі”);

пачатковая адукацыя  (Кваліфікацыя: “Настаўнік”).

Завочная форма навучання:

2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);

2-70 02 01-01 Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць);

2-25 01 35 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;

2-27 01 01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці;

2-44 01 01 Арганізацыя перавозак і кіраванне на гарадскім і аўтамабільным транспарце.

Адукацыйны працэс у каледжы ажыццяўляюць 123 выкладчыкі, сярод якіх 3 кандыдаты навук, 12 магістраў, 48% выкладчыкаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у каледжы створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база: аснашчаныя сучасным абсталяваннем кабінеты (к тым ліку 8 камп'ютарных класаў), электронныя адукацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнага навучання, навучальный майстэрні; машынны парк, які ўключае 8 грузавых, 6 легкавых аўтамабіляў і 2 аўтобусы; даследчыцкая лабараторыя; вылічальны цэнтр; 2 спартыўныя і 2 трэнажорныя залы, бібліятэка, 2 чытальныя залы, 2 столовыя, медпункт, стаматалагічны кабінет. Іншагароднім навучэнцам даюцца месцы ў 2 інтэрнатах.

У кабінетах, чытальных залах і інтэрнатах ёсць пункты доступу WI-FI, усталявана сістэма хатняга кінатэатра. Арганізавана падключэнне да сеткі Internet са стацыянарных працоўных месцаў.