Сеть Университетов Региона Балтийского Моря (BSRUN)
The Baltic Sea Region University Network (BSRUN)
Афіцыйны сайт: www.bsrun.org
Год уступлення ГрДУ імя Я. Купалы ў BSRUN - 2006.
Каардынатар - Юры Эдуардавіч Бялых, прарэктар па вучэбнай рабоце. Кантактныя дадзеныя: тэл. 731903, e-mail: s.belyh@grsu.by
Сетка ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN) была заснавана ў 2000 годзе. У склад сеткі ўваходзіць 27 арганізацый з Эстоніі, Фінляндыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі.
Мэта Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора - развіццё доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага роўнага стабільнага партнёрства шляхам умацавання супрацоўніцтва праз:
удасканаленне ўніверсітэцкіх прынцыпаў арганізацыі, кіравання і адміністравання;
развіццё платформы новых ідэй, праектаў і мерапрыемстваў;
паглыбленне кантактаў, абмен інфармацыяй і вопытам.
Членства ў BSRUN дазваляе ўдзельнічаць:
у канферэнцыях, семінарах, у тым ліку з мэтай вывучэння вопыту універсітэтаў Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора па рашэнні актуальных задач вышэйшай адукацыі;
у сумесных міжнародных праектах;
у акадэмічнай мабільнасці.
Пленарнае пасяджэнне Сеткі адбываецца кожныя тры гады. Органам кіравання сеткі з'яўляецца Упраўляючы камітэт, а штодзённую яе працу ажыццяўляюць два сакратарыята: на базе Варшаўскага Універсітэта (Польшча) і на базе Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (Расія).
Прэзідэнтам BSRUN у цяперашні час з'яўляецца Кары Хюппынен (Старшыня Кіруючага Камітэта).
Віцэ-прэзідэнты: Дзмітрый Васіленка, прарэктар па міжнародным супрацоўніцтве, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт; Alojzy Z. Nowak, дэкан факультэта менеджменту, Варшаўскі Універсітэт.
BSRUN Bulletin, September 2015