Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Люты 2025 16:54

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі сілавых структур

IMG 3666Перад замежнымі студэнтамі выступілі начальнік Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вулькевіч і старшы афіцэр аддзела дазнання адміністрацыйнага працэсу Яўген Мантур.

У рамках інфармацыйнага мерапрыемства на філалагічным факультэце студэнтам растлумачылі асноўныя палажэнні міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Спікеры казалі аб небяспецы ўцягвання замежных навучэнцаў у арганізацыю незаконнай міграцыі.

Асаблівую ўвагу выступоўцы звярнулі на недапушчальнасць парушэння замежнымі грамадзянамі адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Замежным студэнтам расказалі аб наступствах правапарушэнняў, учыненых на тэрыторыі нашай краіны. Пасля заканчэння сустрэчы замежныя студэнты атрымалі магчымасць задаць прадстаўнікам праваахоўных органаў пытанні, якія іх цікавяць.