Акцыя была праведзена ОБО «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» сумесна з кафэ «Рандэву». Такім чынам арганізатары мерапрыемства вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы анкалагічных захворванняў, праінфармаваць аб небяспецы і распаўсюджанасці ракавых захворванняў, а таксама неабходнасці іх прафілактыкі.
Дзеці разам з шэф-поварам кафэ пяклі печыва і частавалі ім усіх наведвальнікаў установы, а валанцёры педагагічнага факультэта арганізавалі дзіцячую міні-пляцоўку па лепцы з салёнага цеста «сэрцаў надзеі».
Сабраныя ў гэты дзень грошы пойдуць на лячэнне дзяцей, хворых на ракавыя захворванні.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.