Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 03 Студзень 2019 15:41

Мюзікл «Щелкунчик» упершыню пакажуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

shchelkunchikПрэмьера адбудзецца 4 студзеня.

Мерапрыемства, арганізаванае аддзелам культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ, пройдзе ў рамках акцыі «Нашы дзеці».

Як распавялі ў аддзеле культурна-масавай і дасугавай дзейнасці, мюзікл аб'яднае вакал, харэаграфію і тэатральнае дзеянне.

У пастаноўцы задзейнічаны творчыя калектывы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - больш за 50 студэнтаў розных курсаў і факультэтаў.

Мюзікл заснаваны на казцы «Шчаўкунок», аднак з сучаснай апрацоўкай: аўтарскі сцэнар начальніка аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці Алены Стэльмах і харэаграфія, пастаўленая трыма харэографамі аддзела, дапоўняць яго і дазволяць гледачам па-новаму зірнуць на класічны сюжэт.

Мерапрыемства, на якое запрашаюцца ўсе жадаючыя, пройдзе па адрасе вул. Леніна 32, актавая зала. Пачатак - у 16:00. Кошт білета - 1 рубель.