Падчас уступнай кампаніі 2020 года прыёмную камісію ГрДУ імя Янкі Купалы было пададзена 3566 заяў пры плане набору 2390 (з іх 27 - для атрымання другой вышэйшай адукацыі).
Дакументы для навучання на дзённай платнай форме атрымання адукацыі былі прынятыя ў 841 чалавека, на завочнай платнай - у 470 чалавек.
Самы вялікі конкурс сярод спецыяльнасцяў дзённай платнай формы навучання быў сфармаваны на групу спецыяльнасцяў «Дызайн (віртуальнага асяроддзя), Дызайн (касцюма і тканін), Дызайн (графічны)», а таксама на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання».
Высокі конкурс сярод спецыяльнасцяў завочнай платнай формы са скарочаным тэрмінам навучання сфармаваўся на спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка», а таксама «Пачатковая адукацыя», «Дашкольная адукацыя» і «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
Дарэчы, на вочную і завочную формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту было пададзена 2255 заяў пры плане прыёму 1088 чалавек. Конкурс склаў 2,07 чалавека на месца.