Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Лістапад 2021 15:24

Першасная арганізацыя Чырвонага Крыжа ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўляе збор гуманітарнай дапамогі мігрантам

Збор гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы з Польшчай пачнецца 12 лістапада і працягнецца да 16 чысла апошняга восеньскага месяца.

Пункт збору дабрачыннай дапамогі размесціцца па вуліцы Ажэшкі, 22, у кабінеце 224. Тэлефон для даведак 80152-73-19-09.

У рамках дабрачыннай дапамогі ў пункт збору можна прыносіць турыстычныя кілімкі для сну, цёплыя коўдры, цёплае верхняе адзенне, зімовы абутак, кансервы з мяса птушкі і рыбы, печыва, сухары, хлеб, садавіна, цытрусавыя, дзіцячае харчаванне, цацкі для дзяцей, сродкі асабістай гігіены.

listovka bezhency