Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 23 Студзень 2025 09:46

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі адкрытай дыскусіі «Моладзь выбірае»

IMG 3356Студэнты факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у адкрытай дыскусіі і віктарыне «Моладзь выбірае», арганізаванай Гродзенскай абласной арганізацыяй РГА «Белая Русь».

21 студзеня дыялогавая пляцоўка сабрала навучэнцаў гродзенскіх каледжаў і ўніверсітэтаў на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Спікерам адкрытага дыялогу выступіў намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Арлукевіч. Аляксандр Браніслававіч расказаў удзельнікам мерапрыемства аб уплыве сацыяльных сетак на фарміраванне светапогляду сучаснай моладзі, аб якасці атрыманай інфармацыі і яе дакладнасці.

Таксама намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Святлана Вараніца ў форме квэст-гульні атрымала ад удзельнікаў мерапрыемства адказы на актуальныя пытанні аб маючай адбыцца выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь. Па выніках гульні студэнтка 4 курса Купалаўскага ўніверсітэта Вікторыя Давідзенак аказалася лепшай у веданні асноў выбарчага заканадаўства, атрымаўшы з рук Святланы Уладзіміраўны «сэрца Беларусі» – інкруставанае сэрца ў колерах нацыянальнага сцяга.

Каштоўную параду пакінулі маладым людзям госці сустрэчы: «Атрымлівайце інфармацыю з розных крыніц, параўноўвайце, аналізуйце, думайце і прымайце правільнае рашэнне!».