Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Май 2023 14:32

Акцыя "Купалаўцы памятаюць" пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У рамках правядзення VI Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафону “Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь плануецца правядзенне акцыі “Купалаўцы памятаюць”.

Акцыя пройдзе 5 мая 2023 года і будзе прысвечана 79-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 78-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у Акцыі бяруць студэнты ўніверсітэта, навучэнцы каледжаў, работнікі ўніверсітэта і каледжаў і ветэраны ўніверсітэта з партрэтамі сваіх сваякоў - ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Памятнае мерапрыемства пачнецца ў 11.00 з Урачыстага мітынгу і ўскладання кветак да помніка воінам-вызваліцелям г. Гродна ў парку імя Жылібера, далей адбудзецца Урачыстае шэсце арганізаванай калоны Купалаўцаў, каманд-удзельніц Марафона і гасцей мерапрыемства па маршруце ад гарадскога парку імя Жылібера. Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» і ўдзел у якасці гледачоў у фінальных мерапрыемствах Марафона.

Запрашаем вучняў каледжаў, студэнтаў універсітэта, работнікаў універсітэта і каледжаў, ветэранаў універсітэта, чые сваякі з'яўляліся ўдзельнікамі падзей Вялікай Айчыннай вайны, узяць удзел у Акцыі.

Па пытаннях удзелу ў акцыі «Купалаўцы памятаюць» з партрэтамі сваіх сваякоў-удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны можна звярнуцца да 29.04.2023 ва ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22 каб. 224, кантактны нумар тэлефона: 73-19-09 , электронны адрас uvr@grsu.by).

Рэгістрацыя па спасылцы.