За два дні ўдзельнікі праекта абмеркавалі праблемы, якія ўзнікаюць у сям'і, закранулі пытанні дзіцяча-бацькоўскіх адносін і разгледзелі мноства іншых аспектаў.
У другі дзень мерапрыемства выкладчыкамі Купалаўскай ВНУ была прадстаўлена галерэя практык псіхалагічнай працы на тэму "Сям'я ва ўмовах крызісу". У рамках гэтай тэмы прайшла серыя майстар-класаў: "Суправаджэнне бацькоў з дзецьмі з аўтызмам", "Выкарыстанне КПТ пры рабоце з сям'ёй", "Праектыўныя тэхнікі ў сямейным кансультаванні", "Браты і сёстры: як дапамагчы дзецям жыць дружна". Рабочы дзень завяршыўся рэфлексіяй, што дало магчымасць удзельнікам абмеркаваць атрыманы вопыт.