Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Лістапад 2024 17:14

У Купалаўскім універсітэце стартуе праект «85 крокаў да 85-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы»

85Праект будзе запушчаны на сайце 85.grsu.by сёння, 28 лістапада, – роўна за 85 дзён да юбілейнай даты.

 

Дарагія купалаўцы! Да юбілею нашага любімага ўніверсітэта застаецца зусім няшмат – 85 дзён.

У рамках гэтай ініцыятывы мы пройдземся па старонках гісторыі і раскажам вам пра ключавыя падзеі, якія датычацца розных перыядаў развіцця нашага ўніверсітэта.

На працягу гэтых 85 дзён вас чакаюць цікавыя факты пра Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і пра тых людзей, якія пакінулі яркі след у яго гісторыі.

Таксама ў бліжэйшы час на нашым сайце з'явяцца анонсы мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 85-годдзя ўніверсітэта. Сачыце за нашымі навінамі і будзьце ў курсе апошніх падзей!