Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Снежань 2024 10:25

У ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлены кастынг конкурсу «Міс і Містар універсітэт – 2025»

Запрашаем самых таленавітых і абаяльных студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на кастынг конкурсу «Міс і Містар універсітэт – 2025»!

Гэты конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства - выдатная магчымасць для моладзі праявіць сябе, раскрыць свой патэнцыял і паказаць свае таленты. Любы ахвочы можа паспрабаваць свае сілы ў гэтым захапляльным спаборніцтве.

Чакаем усіх прэтэндэнтаў на званне Міс і Містар універсітэта 12 снежня ў 19.00 у актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32. Дзяўчатам неабходна мець з сабой туфлі на высокім абцасе, гумку для валасоў і абцягваючае адзенне.

Не ўпусціце свой шанц праявіць сябе і стаць тварам універсітэта! Мы чакаем менавіта цябе!

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 80 (152) 626042.

 

photo 5384337471359279341 y