Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 29 Красавік 2024 10:20

Выпрабаванне на трываласць: у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па ваенна-прыкладным мнагаборстве і мнагаборстве ВСК

главноеЗ 24 па 26 красавіка на ваенным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта прайшоў Чэмпіянат ваенных факультэтаў і інстытута ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Купалаўцы ў ліку прызёраў.

Чэмпіянат штогод арганізоўваецца для вайсковых факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. На працягу трох дзён удзельнікі прадэманстравалі бескампрамісную і ўпартую барацьбу. Курсанты спаборнічалі ў кіданні гранаты на далёкасць і бегу на 100 і 3000 метраў, а таксама падцягванні на перакладзіне і пераадоленні адзінай паласы перашкод.

Спаборніцтвы прайшлі ў напружанай, але яркай барацьбе. Удзельнікі паказалі высокае майстэрства, цягавітасць і волю да перамогі.

Зборная каманда ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы заняла ІІІ месца на Чэмпіянаце ваенных факультэтаў і інстытута ва ўстановах вышэйшай адукацыі! Важкі ўклад у дасягненні дадзенага выніку ўнеслі: старшы сяржант Антон Чайчыц, які заняў II месца па ваенна-прыкладным мнагаборстве; курсант Вадзім Чарняўка – III месца па ваенна-прыкладным мнагаборстве; маёр Міхаіл Максімук заваяваў II месца ва ўзроставай катэгорыі старэйшыя за 30 гадоў, мнагабор'е ВСК.

Старшы выкладчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта падпалкоўнік Павел Кірмель паказаў лепшы вынік - 1 мін. 42,9 секунд у пераадоленні адзінай паласы перашкод. Лепшы вынік у бегу на 100 м прадэманстраваў старшы сяржант Антон Чайчыц з вынікам - 11,7 секунд.

Пераможцы і прызёры чэмпіянату былі ўзнагароджаны медалямі, граматамі і каштоўнымі прызамі. Чэмпіянат стаў не толькі спартыўным спаборніцтвам, але і пляцоўкай для абмену вопытам, умацавання таварыскіх сувязей і павышэння прэстыжу ваеннай спецыялізацыі.