View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

3117 1Фінальны матч адбыўся ў брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя». Нашы спартсменкі змагаліся за перамогу з валейбалісткамі «Мінчанкі».

3087 2Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адораным дзецям, навучэнцам і студэнтам Гродзеншчыны па выніках 2016 года прайшла ў Гродне. У гэтым годзе уладальнікамі прэстыжнай прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя Аляксандра Дубко сталі 39 юнакоў. У іх ліку прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

IMG 8086Юрыдычная грамадскасць горада Гродна сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы напярэдадні Дня юрыста, 2 снежня, правяла ўрачыстае мерапрыемства. У сценах нашай alma mater ўшаноўвалі лепшых кіраўнікоў і работнікаў суда, адвакатуры, пракуратуры, следства, дзяржаўнага кантролю, натарыята, мытных органаў і органаў юстыцыі, а таксама студэнтаў і выкладчыкаў юрыдычнага факультэта ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства».

IMG 6604Алімпіяда «Свет сучаснага соцыуму і чалавек» праходзіла 30 лістапада і сабрала больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

3050 1Больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйшлі ў фінал алімпіяды па філасофіі «Свет сучаснага соцыуму і чалавек». Галоўны прыз спаборніцтва - вышэйшы бал па дзвюх прамежкавых атэстацыях па прадмеце «Філасофія».

греат294За тытул «Студэнт года - 2016» на абласным этапе конкурсу змагаліся студэнткі трох ВНУ горада: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Конкурсныя выпрабаванні праходзілі 24 лістапада ў Маладзёжным цэнтры «Гродна».

1Сустрэча дэлегацыі Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь з адміністрацыяй і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла 23 лістапада ў рамках азнаямленчага візіту Марціна Оберга ў Гродзенскую вобласць. 

2961 5Адначасова з дабрачынным праектам прайшоў фінал абласной акцыі, накіраванай на збор грашовых сродкаў АшмянскаМУ дзіцячаму дому.

2936 4Рэспубліканскі фестываль студэнцкай творчасці «Студэнцкая восень - 2016» на тры дні аб'яднаў у Мінску студэнтаў і супрацоўнікаў 39 універсітэтаў Беларусі. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

2858 1Кіраўнік беларускага стартапа Masquerade, выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўгеній Неўгень уключаны ў прэстыжны рэйтынг інавацыйных лідараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы - 2016 New Europe 100.

2842 1Замежныя студэнты філалагічнага, юрыдычнага факультэтаў, факультэта эканомікі і кіравання, факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведалі Навагрудскі, Нясвіжскі і Мірскі замкі ў рамках экскурсійнай праграмы «Замкі Беларусі».

2796 1На працягу месяца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна праходзіла прафарыентацыйная акцыя «Абітурыент - 2017: алгарытм поспеху». Арганізатарам выступіў Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

2776 2У Гродне і ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці будучыя абітурыенты напісалі тэсціраванне па выбраных прадметах.

2762 1Студэнты педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будуць працаваць ва ўстановах адукацыі Гродна ў вольны ад вучобы час.

2759 5Уладальнікамі прафсаюзных адначасовых выплат сталі найбольш таленавітыя і актыўныя навучэнцы каледжаў, студэнты, магістранты, а таксама працоўная моладзь Гродзеншчыны.