Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 02 Студзень 2019 14:32

Дабрачынная акцыя «Дапаможам разам» прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы

10972 8Прадстаўнікі першасных арганізацый універсітэта РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» і РГА «Белая Русь» павіншавалі з навагоднімі святамі дзяцей супрацоўнікаў універсітэта.

 

Мерапрыемства адбылося 28 снежня ў рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» на базе Музея ГрДУ імя Янкі Купалы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня першаснай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы РГА БТЧК, начальнік упраўлення выхаваўчай работы Аксана Котава, якая пажадала ўсім здароўя, дабрабыту і творчых поспехаў у новым годзе.

Усе прысутныя наведалі выставу навагодніх ёлак «Экаёлка», дзецям былі ўручаны салодкія падарункі і запрашальныя білеты на мюзікл «Щелкунчик».