Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Красавік 2021 15:21

ФОТАФАКТ: Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да рэспубліканскай акцыі «За справу»

 

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта 31 сакавіка навялі парадак у раёне аўтамабільнага маста, які  будуецца ў Гродне.

Удзел у акцыі прынялі актывісты першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Купалаўскага ўніверсітэта. Рабяты дапамаглі падрыхтаваць тэрыторыю для далейшага будаўніцтва веладарожак у раёне будучага аўтамабільнага маста ў Гродне.

Агульнарэспубліканскі моладзевы праект «За справу» стартаваў амаль тры гады таму. У рамках праекта актывісты добраўпарадкоўваюць знакавыя і сацыяльна значныя месцы ў розных рэгіёнах Беларусі.