Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Май 2024 14:41

Студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" радуюць сваімі творчымі поспехамі

IMG 834515 мая на базе Ліцэя БДУ ў Мінску адбыўся Рэспубліканскі конкурс «Музычны кадуцэй», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Купалаўцы сталі пераможцамі конкурсу.

Творчы конкурс быў арганізаваны Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі студэнты 1-2 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» Лізаветы Лабынько і Лізавета Высоцкая. Выступленні суправаджаліся харэаграфічнымі нумарамі ў выкананні першакурніц Алены Сямак, Веранікі Мізерыі і Лаліты Гінзбург і другакурсніц Вікторыі Саўчанкі, Ксеніі Пракуда і Лізаветы Андрыевіч.

Перад журы стаяла няпростая задача - вызначыць пераможцаў і прызёраў сярод вучняў і студэнтаў, а таксама размеркаваць намінацыі сярод астатніх удзельнікаў. Па выніках творчы нумар Лізаветы Высоцкай набраў найбольшы бал сярод студэнтаў і быў адзначаны Дыпломам І ступені. Выступленне Лізаветы Лабынько адзначана ў намінацыі "Лепшая музычная кампазіцыя".