Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 13 Чэрвень 2024 09:40

Абітурыенты-мэтавікі, спяшайцеся зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні

IMG 6113Для забеспячэння роўных магчымасцей абітурыентам, якія плануюць паступаць у ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і не былі зарэгістраваны для праходжання ЦТ у асноўны тэрмін, прадастаўлена права зрабіць гэта ў рэзервовыя дні. Рэгістрацыя праходзіць з 10 па 14 чэрвеня, паспейце зарэгістравацца!

Гэта дазволіць абітурыентам, якія не паступяць у ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, узяць удзел у конкурсе на агульныя падставы.

Выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі 2024 года будзе дадзена магчымасць зарэгістравацца і прайсці ЦТ у рэзервовыя дні па адным з навучальных прадметаў па выбары; выпускнікам каледжаў, а таксама мінулых гадоў - не больш, чым па трох прадметах.

Падставай для рэгістрацыі ў рэзервовыя дні ЦТ будзе дамова аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, падпісаная абітурыентам (законным прадстаўніком) і арганізацыяй-заказчыкам.

Рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні - з 10 па 14 чэрвеня.

Кантакты: +375 152 67 01 01, +375 33 35 44 500, +375 25 77 44 500.