Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Ліпень 2024 15:08

Купалаўцы бяруць удзел у гісторыка-асветніцкім і грамадска-патрыятычным праекце «Цягнік Перамогі»

photo 2024 07 09 11 02 14Унікальны перасоўны музей «Цягнік Перамогі» сёння сустракаюць у Гродне. На працягу двух дзён купалаўцы будуць суправаджаць гасцей горада.

Шаснаццаць валанцёраў Купалаўскага ўніверсітэта прайшлі папярэдняе навучанне і кантроль ведаў для бяспечнага і якаснага суправаджэння ўдзельнікаў перасоўнага музея «Цягнік Перамогі».

Праект - гэта інтэрактыўная экспазіцыя, якая прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У саставе цягніка 10 тэматычных вагонаў. Разам з героямі экспазіцыі наведвальнікі праходзяць шлях ад Гомеля да Масквы, ад Сталінграда да Берліна. У аснове экспазіцыі – трохмерныя панарамы: жывапісныя палотны, макеты ў натуральную велічыню і шмат прадметнага плана на адлегласці выцягнутай рукі.

У гэтым годзе па 21 ліпеня цягнік пабывае ў 23 гарадах. Маршрут курсіравання складзены з улікам знамянальных і памятных дат Рэспублікі Беларусь, а таксама тэхнічнай магчымасці інфраструктуры Беларускай чыгункі.

Экскурсія праводзіцца з аўдыягідам, а ў адным вагоне адначасова могуць знаходзіцца не больш за 12 чалавек. Агульны час экскурсіі складае 45 хвілін. Час працы экспазіцыі з 10.00 да 20.00, перапынак з 14.00 да 15.00.

Запрашаем купалаўцаў наведаць інтэрактыўную экспазіцыю!