Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Ліпень 2024 16:31

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у IV Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь»

photo 5226850233319809649 yАрганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі.

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.

Тэма конкурсу ў 2024 годзе - Брэнд Беларусі. У конкурсе заяўлены 3 намінацыі: «Слоган», «Плакат» а таксама «Відэаролік» з паднамінацыямі «Відэаролік арганізацыі» і «Відэаролік вандроўцы».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку па спасылцы не пазней за 1 верасня 2024 года. Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня да 1 верасня 2024 года.

Падрабязнасці.