Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 14 Лістапад 2024 12:00

Купалавец прыняў актыўны ўдзел у пасяджэнні Савета маладых вучоных у Мінску

photo 5307890029902815606 y13 лістапада ў Зале Славы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшло выніковае пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам Міністра адукацыі Андрэя Іванца.

Мерапрыемства арганізавана ў рамках Школы маладых вучоных у БНТУ. Яго ўдзельнікамі сталі старшыня Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны і маладыя вучоныя з усіх абласцей Беларусі.

На пачатку пасяджэння Андрэй Іванавіч правёў адкрыты дыялог з удзельнікамі пасяджэння, каб даведацца аб іх меркаванні і выявіць праблемы, з якімі сутыкаюцца маладыя вучоныя.

Таксама ў рамках мерапрыемства былі заслуханы даклады прадстаўнікоў абласцей аб выніках работы за бягучы год.

Так, старшыня Савета маладых вучоных Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Горны прадставіў даклад-справаздачу аб дзейнасці Саветаў маладых вучоных трох ВНУ Гродзенскай вобласці.