Прадстаўніцы пярвічнай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта ГА «Беларускі саюз жанчын» правялі акцыю «Маміны пірагі» ў вайсковай часці Гродзенскай пагранічнай групы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь і павіншавалі абаронцаў Айчыны са святам.
Старшыня пярвічнай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта ГА «БСЖ» Марына Карпіцкая павіншавала ўсіх вайскоўцаў і пажадала заставацца моцнымі, мужнымі, смелымі абаронцамі Радзімы і сваіх сем'яў дзеля адзінства і працвітання нашай сінявокай Беларусі.
Члены пяршоўкі падрыхтавалі творчы падарунак для дзяцей, а таксама перадалі ваеннаслужачым пірагі і салодкія пачастункі. Мерапрыемства завяршылася чаяваннем, дзе ўсе ўдзельнікі акцыі змаглі падзяліцца сваімі эмоцыямі.
Прадстаўніцы пярвічнай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта ГА «Беларускі саюз жанчын» пажадалі, каб сэрцы вайскоўцаў заўсёды былі поўныя адвагі, дабрыні, любові да блізкіх, а ў душы гарэў агонь гонару за сваю Радзіму!