Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Верасень 2024 10:03

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напішуць Рэспубліканскую дыктоўку

IMG 2705Мерапрыемства праводзіцца ў рамках «Месяца першакурсніка» і «Тыдня патрыятычнага выхавання» ў вышэйшых навучальных установах краіны.

Стаць удзельнікам адукацыйнага праекта можа кожны купалавец. Дыктоўку будуць пісаць на ўсіх факультэтах універсітэта.

Тэкст на беларускай мове будзе дыктавацца праз анлайн-трансляцыю прадстаўніком Саюза журналістаў або Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён будзе прысвечаны тэме патрыятызму, аб'яднанню краіны і пытанням гістарычнай памяці.

«Рэспубліканская дыктоўка ўжо стала добрай традыцыяй і праводзіцца трэці год. Такая традыцыя яшчэ раз дэманструе важнасць і значнасць свята Дня народнага адзінства. Праводзячы гэты праект, мы яшчэ раз падкрэсліваем гістарычную ролю гэтага дня», - адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай працы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі РБ Таццяна Сіманоўская.