Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 29 Лістапад 2024 17:23

ГрДУ імя Янкі Купалы падпісаў трохбаковы дагавор аб супрацоўніцтве

photo 5352916091917167360 y29 лістапада адбылося падпісанне трохбаковага дагавора аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, гімназіяй №9 імя Ф.П. Кірычэнка горада Гродна і РУП «Гроднаэнерга» філіял «Гродзенскія цеплавыя сеткі».

Урачыстае мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова дырэктара філіяла Генадзя Купраша, ён расказаў удзельнікам цырымоніі аб важнасці ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і прадпрыемства. Таксама са словамі прывітання да прысутных звярнуліся першы прарэктар Аляксандр Карэўскі, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч і дырэктар гімназіі № 9 імя Ф.П. Кірычэнка Аксана Надудзік.

На цырымоніі падпісання дагавора прысутнічалі вучні класаў інжынернай накіраванасці. У завяршэнне мерапрыемства была арганізавана экскурсія па прадпрыемстве.