Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Студзень 2022 15:08

У ГрДУ імя Янкі Купалы павіншавалі ветэранаў з Навагоднімі святамі

IMG 0079У Купалаўскім універсітэце адбыліся традыцыйныя віншаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы з навагоднімі святамі.

Ад імя ўніверсітэта ветэранаў павіншавалі старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў універсітэта Ігар Кергет і метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела аналітычнага, метадычнага і арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы Таццяна Шышко.

Цёплыя віншаванні атрымаў ветэран Вялікай айчыннай вайны Яўген Мікалаевіч Далідовіч, які працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы выкладчыкам кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі, загадчыкам лабараторыі тэхніка-крыміналістычных сродкаў, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта.

Таксама купалаўцы зазірнулі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціны Пятроўны Баранавай, якая прапрацавала шмат гадоў у Гуманітарным каледжы. Валянціна Пятроўна заўсёды падкрэслівае, што Гуманітарны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы - яе другі дом.

Найлепшыя пажаданні атрымаў і Міхаіл Віктаравіч Васілючак, які больш за два дзясяткі гадоў узначальваў ветэранскую арганізацыю ГрДУ імя Янкі Купалы. Плённая навуковая, педагагічная і грамадская дзейнасць дацэнта Міхаіла Васілючака адзначана ганаровым званнем "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", медалём "За заслугі перад універсітэтам" і шматлікімі граматамі.

Дапамогу і ўвагу ветэраны атрымліваюць не толькі па святах, але і ў любы час, бо ў Купалаўскім універсітэце шануюць традыцыі і паважаюць вопыт старэйшага пакалення.