Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Лістапад 2017 16:38

Выкладчыку ГрДУ імя Янкі Купалы прысуджана вучоная ступень кандыдата навук

7104 1На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 1 лістапада 2017 года, зацверджана рашэнне саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Кацярыне Навіцкай.