Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 07 Сакавік 2018 10:45

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел ва Урачыстай сустрэчы Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі з паспяховымі студэнткамі напярэдадні Міжнароднага жаночага дня

1Урачыстая сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі са студэнткамі устаноў вышэйшай адукацыі, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і навуковай рабоце, спартыўным, культурным і грамадскім жыцці, прайшла ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

 

Ігар Карпенка сустрэўся з самымі актыўнымі і паспяховымі студэнткамі вышэйшых навучальных устаноў краіны, каб павіншаваць і ў іх асобе ўсіх студэнтак з надыходзячым Міжнародным жаночым днём і падзякаваць за актыўнасць. У ліку запрошаных - пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на сустрэчы прадставіла студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта, пераможца рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2017» Аляксандра Радковіч. Дзяўчына ўзнагароджана падзякай Міністэрства адукацыі за дасягненне высокіх вынікаў у грамадскай дзейнасці і мастацкай творчасці.

У рамках мерапрыемства запланавана таксама наведванне музея Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

 111

 

eeb3ae4c64384ad01ba338bcc2d481fa копия

 

 

Радк2

 

Радк