Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 27 Сакавік 2018 10:20

ІТ-канікулы для школьнікаў упершыню праходзяць у ГрДУ імя Янкі Купалы

8709 2Трохдзённую праграму для навучэнцаў 8-10 класаў арганізавалі на факультэце матэматыкі і інфарматыкі.

 

За тры дні школьнікі даведаюцца больш аб кампутарных навуках і тэхналогіях ад выкладчыкаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі і супрацоўнікаў ІТ-кампаній. У прыватнасці, дзецям раскажуць пра блокчэйн і крыптавалюты, нейронныя сеткі, базы дадзеных, асновы робататэхнікі, дапоўненай рэальнасці і элементарнай верагоднасці.

Акрамя таго, навучэнцы школ у рамках ІТ-канікул будуць вучыцца ў сучасных універсітэцкіх аўдыторыях, наведаюць філіял Парку высокіх тэхналогій, Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій, даведаюцца, як і дзе працуюць праграмісты, пабываўшы ў некалькіх Гродзенскіх ІТ-кампаніях.

Азнаёміцца з праграмай ІТ-канікул можна на  сайце факультэта матэматыкі і інфарматыкі.