Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 03 Кастрычнік 2018 10:27

У ГрДУ імя Янкі Купалы пачала працу XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы экалогіі - 2018»

10258 4Канферэнцыя аб'яднала 110 навукоўцаў, педагогаў, даследчыкаў і навуковых супрацоўнікаў больш чым з 30 устаноў і арганізацый Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі Турцыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў і дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі.

Дадзеная канферэнцыя праводзіцца штогод і прысвечана тэарэтычным і практычным аспектам захавання біяразнастайнасці, уплыву фактараў навакольнага асяроддзя на біялагічную актыўнасць арганізмаў, удасканалення метадаў экалагічнага маніторынгу. Даследчыкамі і навукоўцамі ў рамках канферэнцыі разглядаецца досыць шырокі спектр пытанняў рацыянальнага выкарыстання водных і глебавых рэсурсаў, рэсурсаў атмасферы, прадстаўляецца досвед дзейнасці па экалагічнай адукацыі і асвеце ў інтарэсах устойлівага развіцця. Немалаважным аспектам для абмеркавання ў апошнія гады становіцца вывучэнне новых харчовых тэхналогій для арганізацыі харчавання розных узроставых груп насельніцтва для ўмацавання здароўя нацыі.

У рамках форуму навукоўцы нашага ўніверсітэта сумесна з калегамі абменьваюцца вынікамі даследаванняў і новымі ідэямі ў галіне выкарыстання біялагічна актыўных злучэнняў расліннага паходжання для карэкцыі захворванняў, у прыватнасці цукровага дыябету.

Падчас канферэнцыі яе ўдзельнікі абмяркуюць устойлівае выкарыстанне і ахову расліннага і жывёльнага свету, экалагічную біяхімію, фізіялогію і медыцыну, харчовыя тэхналогіі ў кантэксце ўстойлівага развіцця, маніторынг забруджвання атмасферы і кіраванне прыродаахоўнай дзейнасцю, рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў і ачыстку сцёкавых вод, рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў і рэкультывацыю парушаных зямель, экалагічную адукацыю і асвету ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Варта адзначыць, што вынікі канферэнцыі папярэдніх гадоў трансфармаваліся ў тры міжнародныя праекты. Праекты «За чысты Нёман» і «Стварэнне асабліва ахоўных трансгранічных тэрыторый» ужо рэалізаваны. Трэці міжнародны праект, звязаны з прадухіленнем распаўсюджвання інвазіўных відаў, напрыклад баршчэўніка Сасноўскага, ужо адобраны Еўрасаюзам. Яго выкананне пачнецца ў бліжэйшы час.

Разам з ГрДУ імя Янкі Купалы арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Універсітэт у Беластоку, універсітэт прыкладных навук у Ломжы, Каўнаскі тэхналагічны універсітэт, а таксама унітарнае навукова-вытворчае прадпрыемства «За чысты Нёман» і «Стварэнне асабліва ахоўных трансгранічных тэрыторый» ужо рэалізаваны. Трэці міжнародны праект, звязаны з прадухіленнем распаўсюджвання інвазіўных відаў, напрыклад баршчэўніка Сасноўскага, ужо адобраны Еўрасаюзам. Яго выкананне пачнецца ў бліжэйшы час «Гродзенскі дом навукі і тэхнікі».