Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Май 2019 12:26

Пераможцы рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» назвалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

marafonФінал марафону аб'яднаў 4 мая больш за 6 тысяч удзельнікаў і гледачоў з усёй Беларусі.

Па выніках спаборніцтваў дыплом трэцяй ступені атрымала каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, на другім месцы РАБЯТы з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дыплом першай ступені атрымала каманда Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Гран-пры марафону заваявала каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і стала абсалютным пераможцам рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».

Пачаўся фінальны дзень марафону з падвядзення вынікаў конкурсу «Гаспадар і Гаспадыня». Рабяты пачаставалі журы свежаспечаным хлебам і прадэманстравалі ім шпакоўні, зробленыя сваімі рукамі. Пасля чаго адбылося ўскладанне кветак да помніка воінам-вызваліцелям у парку імя Жылібера, дзе хвілінай маўчання кіраўніцтва ўніверсітэта, студэнты і навучэнцы ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Працягнулася мерапрыемства на Цэнтральным спартыўным комплексе «Нёман», дзе студэнты і навучэнцы з устаноў адукацыі Беларусі прымалі ўдзел ва ўрачыстым парадзе каманд і спаборнічалі ў двух эстафетах.

Усіх удзельнікаў, гледачоў і гасцей марафона павітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:

- Сёння ў Гродна прыйшло свята, які стварылі вы! Усе два дні ў нас пануе атмасфера сяброўства, крэатыву, яднання, а сёння мы ўжо падводзім вынікі грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».

Яна адзначыла, што ідэя правядзення марафону належыць студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы.

- Марафон дае магчымасць успомніць тых, хто ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён закліканы казаць аб тым, што толькі разам мы можам зрабіць нашу краіну моцнай і квітнеючай, - дадала Ірына Кітурка.

Канкурсантаў таксама прывітаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарошка, які павіншаваў усіх са Святам Перамогі.

Поспехі, творчасці і новых здзяйсненняў пажадала ўсім намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі - начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская. Яна адзначыла, што ў Беларусі асаблівая і пільная ўвага надаецца ініцыятывам моладзі. Такі падыход закладзены ў аснову дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

- Будучыня Беларусі залежыць ад вашага імкнення, творчага ўкладу і будучай прафесіі. Шчыра рада, што грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» развіваецца, умацоўвае традыцыі і з кожным годам залучае ў арбіту сваёй дзейнасці ўсё больш моладзі з актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй, - адзначыла Таццяна Сіманоўская.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі падзякаваў ГрДУ імя Янкі Купалы за арганізацыю такога маштабнага мерапрыемства і падкрэсліў асаблівую важнасць марафону менавіта ў гэтым годзе:

- Мы знаходзімся напярэдадні знакавых падзей нашай вобласці І рэспублікі: 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкая-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці.

Ганаровымі гасцямі таксама сталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі VI склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Аляксандр Сягоднік, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Галіна Курганская. Асаблівая ўвага ў гэты дзень была нададзена ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Валянціне Баранавай і Леаніду Данілаву.

У рамках фіналу ўдзельнікі спаборнічалі ў двух спартыўных конкурсах: эстафеце «Здаровы я - здаровая краіна» і ваенна-спартыўнай эстафеце «Да абароны Айчыны гатовы». Спаборніцкі дух мерапрыемства падтрымалі таксама самыя маленькія спарстмены - дашкаляты, якія прынялі ўдзел у эстафеце на роварах.

Варта адзначыць, што на працягу двух дзён, 3 і 4 мая, у рамках марафону каманды спаборнічалі ў конкурсах ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы», конкурсах па вырабе дэкаратыўных вырабаў з дрэва і выпечцы хлеба «Гаспадар і Гаспадыня», «Свабодным творчым конкурсе», творча прэзентавалі свой універсітэт і паказвалі веды па гісторыі ў конкурсе «Мая радзіма: гісторыя і культура Беларусі».