Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Жнівень 2019 16:19

Супрацоўніку ГрДУ імя Янкі Купалы прысуджана вучоная ступень кандыдата навук

vivshuiemЗагадам Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі ад 31.07.2019 зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Святлане Пратасеня.