Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Сакавік 2020 14:32

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму запрашае на II Студэнцкі форум «FIKIT_SCIENCE»

korpusФорум пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22-23 красавіка і аб'яднае больш за 200 студэнтаў і магістрантаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі, важнейшыя напрамкі сацыялагічных даследаванняў, медыякультуру, медыяадукацыю, журналістыку і PR. Сярод тэм форуму - аспекты турызму і гасціннасці, экскурсазнаўства, тураперейтынгу, а таксама лінгвістыкі, міжкультурнай камунікацыі і літаратуразнаўства.

Плануецца правядзенне пленарнага пасяджэння і праца секцый, арганізацыя круглых сталоў, семінараў, майстар-класаў, прэзентацый міждысцыплінарных праектаў і студэнцкіх навуковых аб'яднанняў.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі неабходна выслаць да 6 красавіка на электронны адрас fikit_science@mail.ru

Па выніках форуму будзе падрыхтаваны электронны зборнік матэрыялаў, які пройдзе дэпаніраванне ў БелІСА. Матэрыялы для размяшчэння ў зборніку прымаюцца да 22 красавіка.

Форму заяўкі і патрабаванні да афармлення матэрыялаў можна знайсці  ў дадатку.