Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Красавік 2021 12:12

Маладыя даследчыкі абмяркуюць у Купалаўскім універсітэце актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі

logo psihXXI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі» адбудзецца 8 красавіка.

Тэмамі для абмеркавання даследчыкаў у рамках навуковага форуму стануць актуальныя праблемы педагагічнай, сацыяльнай і крызіснай псіхалогіі, псіхалогіі сям'і і псіхалогіі развіцця.

Матэрыялы дакладаў па выніках XXI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі» будуць прадстаўлены ў зборніку матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі ў форме электронных публікацый.

Канферэнцыя адбудзецца 8 красавіка з 10 да 16.30 на факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 101.