Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 12 Ліпень 2021 12:11

Купалаўскі ўніверсітэт будзе выдаваць сертыфікаты аб праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання

sertifikatyВыдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 16 ліпеня.

Атрымаць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання абітурыент зможа ў пункце, у якім праходзіў уступныя выпрабаванні. Для гэтага спатрэбіцца дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі і пропуск ЦТ з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў".

ГрДУ імя Янкі Купалы будзе выдаваць сертыфікаты ЦТ з 16 па 31 ліпеня ў корпусе па вул. Кастрычніцкая, 5 і з 2 жніўня па адрасе: зав. Тэлеграфны, 15а.