Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Верасень 2022 11:19

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў набор на конкурс "Студэнт года - 2022"

stud godaДа ўдзелу запрашаюцца студэнты першай ступені дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі, якія маюць высокія дасягненні ў вучэбнай, навукова-даследчай, грамадскай дзейнасці, спартыўным, культурным жыцці і творчасці.

Конкурс пройдзе ў два этапы. Завочны будзе праведзены да пачатку кастрычніка. Выпрабаванні вочнага этапа адбудуцца не пазней за 20 кастрычніка.

Удзельнікам трэба будзе прадэманстраваць свае таленты ў розных іспытах: конкурсе праектаў, відэаролікаў, аратарскага майстэрства. Акрамя таго, удзельнікам будзе прапанавана прадэманстраваць свае таленты ў творчым спаборніцтве і прэзентаваць "Візітную картку", расказаўшы пра сябе.

Пераможца прадставіць універсітэт на абласным конкурсе "Студэнт года-2022".

Заяўку на ўдзел трэба даслаць да 12 верасня на электронную пошту csi@grsu.by.  Падрабязней азнаёміцца з конкурснымі іспытамі можна ў ПАЛАЖЭННІ.