Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Верасень 2022 16:13

У Купалаўскім універсітэце адбылося прафілактычнае мерапрыемства з прадстаўніком УУС Гродзенскага аблвыканкама

photo 2022 09 23 15 06 41На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылася сустрэча студэнтаў са старшым інспектарам упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргеем Крупіцам. Сустрэча прайшла ў рамках прафілактычных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні супрацьпраўных паводзінаў сярод студэнцкай моладзі.

 

Студэнты 1 курса спецыяльнасцей "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый", "Сацыялогія" і "Журналістыка" прынялі ўдзел у інфармацыйна-прафілактычнай гутарцы з прадстаўніком УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На гэтай сустрэчы былі закрануты праблемы ўцягвання моладзі ў распаўсюджванне наркатычных і іншых псіхатропных рэчываў. Фарміраванне ў студэнтаў негатыўнага стаўлення да наркаманіі - з'яўляецца асноўнай мэтай такога тыпу сустрэч.

Таксама студэнты былі праінфармаваныя аб наступствах правапарушэнняў, звязаных з распіццём спіртных напояў і парушэннем правілаў дарожнага руху.