Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Верасень 2024 09:28

Купалаўцы бяруць удзел у святкаванні Дня горада!

photo 2024 09 07 13 02 38Сёння абласны цэнтр адзначае падзею - 896 гадоў з моманту заснавання! Гродзенцаў чакае захапляльнае свята, якое разгорнецца ў дванаццаці розных лакацыях.

У праграме святкавання прадугледжаны мноства цікавых мерапрыемстваў: традыцыйны фестываль сыру, выстава цюнінгаваных машын, займальныя малюнкі на асфальце, водна-неонавае шоу, шоу вулічных тэатраў і многае іншае. Завяршэннем святочнага дня стануць канцэрт расійскага выканаўцы Стаса Міхайлава і цудоўны феерверк.

Плошча Тызенгаўза ўпрыгожана кветкамі, вуліца Дзяржынскага здзівіць наведвальнікаў выставай аўтамабіляў, а парк Жылібера будзе напоўнены разнастайнымі забавамі на любы густ.

Давайце адзначым Дзень нашага любімага горада разам, з энтузіязмам і радасцю!