Гузель Раўгатаўна і Альбіна Гамераўна з'яўляюцца вядомымі спецыялістамі ў галіне лагістыкі, кіравання ланцугамі паставак, фінансава-эканамічнага стану суб'ектаў гаспадарання. Насычаная праграма ўключае не толькі стажыроўку і знаёмства з асаблівасцямі лагістыкі ў Рэспубліцы Беларусь, але і правядзенне лекцыйных заняткаў і майстар-класаў для студэнтаў спецыяльнасці «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)» па арганізацыі лагістыкі транспарціроўкі. Гэта дазволіць істотна замацаваць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі студэнтаў у лагістычнай сферы.
У час свайго знаходжання Гузель Раўгатаўна і Альбіна Гамераўна сустрэліся з дэканам інжынернага факультэта, кандыдатам тэхнічных навук, дацэнтам Дзмітрыем Ліннікам, і загадчыкам кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, доктарам фізіка-матэматычных навук, дацэнтам Вадзімам Хартоўскім, а таксама супрацоўнікамі кафедры лагістыкі. Яны плённа абмеркавалі пытанні міжкафедральнага супрацоўніцтва ў вучэбнай, навуковай і праектнай дзейнасці, у тым ліку ўзаемныя стажыроўкі прафесарска-выкладчыцкага складу і сумесную навукова-даследчую і міжнародную праектную дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў.