Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Снежань 2024 10:41

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у навуковых форумах

photo 5391174311970202869 xІнстытут замежных моў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта вясной 2025 года праводзіць 2 навуковыя форумы, на якія запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.

Удзел можна прыняць у другім міжнародным форуме "Мовы і культуры Усходняй Азіі ў адукацыйнай прасторы", які адбудзецца 23-26 красавіка 2025 года. Не менш цікавай навуковай падзеяй стане IV Усерасійская канферэнцыя "Педагагічны дыскурс: выклікі цыфравізацыі і трансфармацыя адукацыйных практык", якая пройдзе 3-5 сакавіка 2025 года.

Удзел у абодвух форумах бясплатны, яны праводзяцца ў гібрыдным фармаце. Магчыма сумяшчэнне ўдзелу ў навуковых падзеях з павышэннем кваліфікацыі па прапанаваных МДПУ адукацыйных праграмах.

Падрабязная інфармацыя ТУТ, а таксама  ТУТ.