Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 25 Люты 2025 16:41

У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі V Міжнароднага конкурсу медыяпраектаў «Студэнцкая моладзь у сучасным свеце»

международнаяУ Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся фінал і падвядзенне вынікаў V Міжнароднага конкурсу медыяпраектаў «Студэнцкая моладзь у сучасным свеце». Мэта конкурсу – садзейнічаць дасягненню 17 мэт у галіне ўстойлівага развіцця.

Конкурс стаў пляцоўкай для абмену досведам і творчымі ідэямі. З 18 па 20 лютага ў анлайн-фармаце прайшлі майстар-класы, дзе ўдзельнікі конкурсу змаглі атрымаць каштоўныя веды і навыкі ад вядучых экспертаў медыяіндустрыі Беларусі і Расіі.

Сваімі ведамі дзяліліся вядучыя спецыялісты ВНУ-партнёраў. Іван Някрасаў, дырэктар дэпартамента «Факультэт журналістыкі» УГІ УрФУ імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына выступіў з майстар-класам «Трэнды інтэрнэт-медыя».

З лекцыяй «Кіраванне рэпутацыяй у лічбавым асяроддзі» выступіла Алена Клеменава, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры журналістыкі ФДБОУ ВА «Растоўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Конкурс прайшоў у анлайн-фармаце на пляцоўцы інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса «МедыяДом». Гэта дазволіла пашырыць геаграфію ўдзельнікаў: працы прыходзілі з розных куткоў Расіі і Беларусі! Лаўрэатамі конкурсу сталі 28 праектаў, а падпісчыкі тэлеграм-канала «StudMedia» выбралі пераможцаў у намінацыі «Глядач вырашае».