Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Сакавік 2025 10:09

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе «БізнесМама»

photo 5330239467753171755 yМіністэрства эканомікі сумесна з Беларускім саюзам жанчын і ААТ «Белінвестбанк» пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб'явіла аб старце конкурсу на лепшую бізнес-ідэю, бізнес-праект «БізнесМАМА».

Удзел у конкурсе могуць узяць жанчыны, якія выхоўваюць дзіця да 3-х гадоў. У дэкрэтным водпуску нярэдка маці адкрываюць новыя грані сябе, пачынаюць ператвараць сваё хобі ў даход, а ў Беларусі такія ініцыятывы падтрымліваюць і прапануюць увасобіць ідэі ў бізнес-праекты.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы. Заяўкі трэба даслаць у перыяд з 1 сакавіка да 1 ліпеня 2025 г. на электронную пошту sme@economy.gov.by. Да 1 жніўня пройдзе адбор 10 удзельнікаў. Другі этап – прэзентацыя конкурсных работ (у афлайн-фармаце). Фінал з 1 да 14 кастрычніка.

Падрабязнасці на сайтах Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.