Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Студзень 2025 16:11

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыўся трэнерскі курс «Лідар масавага футбола» ад UEFA

IMG 9936 2На працягу двух дзён на факультэце фізічнай культуры праходзіў трэнерскі курс «Лідэр масавага футбола» ад UEFA. Заняткі адбыліся ў рамках навучання студэнтаў па спецыяльнасці «Трэнерская дзейнасць (футбол)» і «Трэнерская праца па відзе спорту (футбол)». Курс праводзіць Дэпартамент развіцця масавага і аматарскага футбола Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Арганізатарам на факультэце выступае кафедра спартыўных гульняў пад кіраўніцтвам дацэнта Вольгі Паўлюць.

Праграма заняткаў прадугледжвала тэарэтычныя заняткі і практычныя трэніроўкі. Гэта дазволіла слухачам не толькі засвоіць ключавыя аспекты трэнерскай дзейнасці, але і замацаваць іх на практыцы.

Таксама ўдзельнікі гаварылі аб асобе трэнера, якасцях, неабходных для паспяховага трэнерства. Была падкрэслена важнасць лідэрскіх навыкаў, уменні матываваць і арганізоўваць. Акрамя таго, Вольга Паўлюць удзяліла ўвагу разуменню асаблівасцей дзяцей рознага ўзросту. Веды гэтых характарыстык дапаможа трэнерам адаптаваць свае метады і падыходы, улічваючы фізічныя і псіхалагічныя асаблівасці.

У слухачоў курса засталіся толькі самыя лепшыя ўражанні ад заняткаў. Кожны ўдзельнік атрымаў сертыфікат, які пацвярджае навучанне. Цяпер кожны з іх мае права працаваць з дзецьмі на пачатковым узроўні навучання навыкам футбола – футбольных клубах, школах, акадэміях – у краінах, якія ўваходзяць у склад UEFA і FIFA.