Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Красавік 2025 14:25

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-Dance – Энергія, Прыгажосць, Гармонія»

8G0A3276Адкрыты агульнаўніверсітэцкі танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-Dance – Энергія, Прыгажосць, Гармонія» напоўніў залу выбуховымі эмоцыямі і запаліў агонь творчасці. Ужо больш за 20 гадоў студэнты сыходзяцца ў танцавальных баталіях, і кожны раз конкурс знаходзіць, чым здзівіць.

Фестываль-конкурс ахапіў разнастайнасць танцавальных стыляў, даўшы ўдзельнікам магчымасць выказаць сваю індывідуальнасць і прафесіяналізм. Катэгорыі «STREET SHOW», «FREE SHOW», «СОЛА» і «ДУЭТ» адкрылі магчымасці для мастацкага самавыяўлення. Журы ўбачыла ўнікальныя нумары, дзе змяшаліся джаз-мадэрн, акрабатычныя элементы, народныя танцы і нават класіка.

У намінацыі «FREE SHOW» трэцяе месца заняў калектыў «KITTENS», другое месца заняў харэаграфічны калектыў «ВІАР», першым у дадзенай намінацыі стаў калектыў «DSK community».

У намінацыі «СОЛА» трэцяе месца заняла Марыя Камізарава, выпускніца педагагічнага факультэта. Другое месца ўзяла Аліна Сышчанка, студэнтка юрыдычнага факультэта. Першай у намінацыі стала Кацярына Сіроцкая, студэнтка інжынернага факультэта.

У намінацыі «ДУЭТ» трэцяе месца ў дуэта Юліі Сінкевіч, студэнткі філалагічнага факультэта, і Іллі Гарошкі, студэнта юрыдычнага факультэта. Другое месца заняў танцавальны тандэм «Кмізарданэсцер». Першае месца ўзяў дуэт Аліны Сышчанка, студэнткі юрыдычнага факультэта, і Кацярыны Сіроцкай, студэнткі інжынернага факультэта.

У намінацыі «STREET SHOW» трэцяе месца дасталася харэаграфічнаму калектыву «A-life» Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Другое месца ўзяў танцавальны калектыў «MOVE» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Першае месца ў гэтай намінацыі ўзяў харэаграфічны калектыў «Stu-dance» Купалаўскага ўніверсітэта.

Віншуем удзельнікаў і жадаем далейшых творчых перамог!