Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 17 Сакавік 2024 11:49

Асацыяцыя выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы

alumni

Дарагія выпускнікі!

Запрашаем вас уступіць у Асацыяцыю выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Асацыяцыя выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - добраахвотнае аб'яднанне выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, створанае на аснове агульнасці інтарэсаў для садзейнічання развіццю ГрДУ імя Я.Купалы.

Аб'яднанне выпускнікоў ствараецца і дзейнічае на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці і галоснасці.

 

  Сайт Асацыяцыі выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы - alumni.grsu.by

 

Прадметам дзейнасці  Асацыяцыі выпускнікоў з'яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць, накіраваная на дасягненне наступных мэтаў:

  • аб'яднанне намаганняў членаў арганізацыі па садзейнічанню павышэння прэстыжу ўніверсітэта;
  • садзейнічанне ўмацаванню сувязяў ГрДУ імя Я.Купалы з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі;
  • абарона правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях.

Асноўныя задачы:

  • супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама з грамадскімі аб'яднаннямі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
  • супрацоўніцтва і ўзаемадапамога з міжнароднымі арганізацыямі ў вырашэнні пытанняў ГрДУ імя Я. Купалы;
  • вывучэнне грамадскай думкі пра дзейнасць ГрДУ імя Я. Купалы;
  • садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікоў універсітэта;
  • ажыццяўленне вытворча-гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на рашэнне статутных мэтаў і задач.

 

Статут арганізацыі

Загад № 1144 ад 01.09.2023 “Аб стварэнні Асацыяцыі выпускнікоў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

 



 

пасведчанне