Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Верасень 2019 10:20

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на спартыўна-мастацкі фестываль «Купалаўскі старт»

15920 0Мерапрыемства пройдзе ва ўрочышчы «Пышкі» 28 верасня.

У рамках фестывалю каманды ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у спартыўным і творчым этапах конкурсу. Спартыўны этап уключае спаборніцтвы па армрэслінгу, дартсе, лёгкаатлетычным кросе, перацягванні ліны, спартыўнай эстафеце. Падчас творчага этапу дзецям трэба будзе крэатыўна прэзентаваць каманду. Журы ацэніць якасць і арыгінальнасць выступлення, узровень сцэнічнай культуры, артыстызм, творчы падыход і кампазіцыйнасць.

Заяўка на ўдзел у Фестывалі прадстаўляецца ў электронным выглядзе да 14:00 27 верасня 2019 года на электронную пошту Каардынацыйнага студэнцкага савета (grsu.kss@mail.ru) .

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Каардынацыйным студэнцкім савеце (вул.Ажэшкі, 22, к.308 тэл.: 74-43-87, e-mail: grsu.kss@mail.ru). Кантактная асоба - Аборын Аляксей Андрэевіч, старшыня каардынацыйнага студэнцкага савета.

Мерапрыемства ініцыяваў каардынацыйны студэнцкі савет.