Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Люты 2022 16:26

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы стаў пераможцам у Міжнародным конкурсе “Віртуозы гітары”

Віншуем студэнта 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Максіма Ляўковіча з перамогай у Міжнародным конкурсе “Віртуозы гітары” ў намінацыі “Класічная гітара”.

Штогод удзельнікамі конкурсу становяцца прафесіяналы і аматары ў галіне канцэртнага выканальніцтва і навучання ігры на гітары. Выкладчыкі, навучэнцы музычных навучальных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі, выканаўцы на розных відах гітары, майстры-вытворцы гітар ручной работы, кампазітары, педагогі.

Заснавальнікі і арганізатары конкурсу - Санкт-Пецярбургскае аддзяленне Расійскага творчага саюза работнікаў культуры, прадзюсерскае агенцтва "Творчы Дом", Расійскі каледж традыцыйнай культуры.

Віншуем з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!

 

 

d3 d4